Тона званоў увечары загучыць у Белдзяржфілармоніі

10 марта 2020
Тона званоў сёння ўвечары загучыць у Белдзяржфілармоніі. Самы важкі з іх  - 300-кілаграмовы "Дабравест"  XVIII стагоддзя.

Вялікая зала прыме канцэрт да 20-годдзя ўтварэння аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча.  У праграме адразу пяць музычных прэм'ер ад беларускіх кампазітараў. Пачуем работы Яўгена Ларыёнава і харавыя творы Андрэя Зубрыча. У сваіх кампазіцыях аўтары выкарыстоўвалі імітацыю звону пры дапамозе голасу і розных музычных інструментаў. Суправаджаць канцэрт будуць таксама тры звонавыя ансамблі.

Традыцыі кананічнага перазвону сёння працягваюць пры храме абраза Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць". Трапіць на навучанне можна пры наяўнасці парафіяльнай рэкамендацыі і архірэйскага благаславення.