The Times уключыла Мінск у спіс трыццаці гарадоў, якія варта наведаць турыстам

4 сентября 2017

Брытанскае выданне The Times уключыла Мінск у спіс трыццаці гарадоў, якія варта наведаць турыстам. Пры гэтым сталіца Беларусі размясцілася на 5-й пазіцыі. "Вы знойдзеце ў Мінску футурыстычную архітэктуру нараўне з вежамі і фрэскамі савецкага стылю, а таксама мноства пасляваенных помнікаў", - піша газета. Акрамя таго, у артыкуле адзначаецца, што правесці выхадныя ў Мінску можна з выгадай: тут смачная і недарагая ежа, а білеты ў оперу можна купіць за 1 фунт стэрлінгаў. Таксама ў спіс патрапілі Браціслава, Бухарэст, Мальмё, Кракаў, іншыя гарады. Выданне таксама адзначыла, што зараз для наведвання Беларусі грамадзянам Вялікабрытаніі і ўсяго Еўрасаюза віза не патрэбная.