Тэа арганізаваў хлапечнік перад ад'ездам у Данію

18 апреля 2014
Сёння ноччу ў адным з мінскіх клубаў адбыліся праводзіны беларускага ўдзельніка на Еўрабачанне. Падтрымаць артыста прыехалі Руслан Аляхно і Аляксандр Рыбак. Далёка не ўсе беларускія артысты збіраюць на сваіх канцэртах поўную залу, але ў Тэа гэта атрымалася. Аб'ектывы журналістаў, абдымкі прыхільніц.

Што падарылі Тэа госці хлапечніка, ведае Яўген Перлін.


Вечарынка Тэа сабрала ў Мінску самых блізкіх яго сяброў, беларускіх зорак, прэсу і проста людзей, якія любяць Еўрабачанне. Гэта афіцыйныя праводзіны беларуса ў Данію.


Гэты хлапечнік можна па праве назваць самай медыйнай вечарынкай года. Шчыльнасць вядомых асоб на квадратны метр зашкальвала. Тэа віншавалі не толькі журналісты, але і калегі па сцэне.


Хлапечнік Тэа стаў першай вечарынкай-праводзінамі на Еўрабачанне. За 11 гадоў удзелу ў конкурсе наша краіна ўпершыню так маштабна, весела і шчыра жадае артысту годнага выступлення ў шоу.


Галоўнымі гасцямі вечарынкі сталі Аляксандр Рыбак - пераможца Еўрабачання-2009 і Руслан Аляхно - прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні-2008. І ва ўсіх інтэрв'ю запрошаныя госці гаварылі пра Тэа.


Беларускія зоркі шоу-бізнесу падарылі спеваку свае пазітыўныя эмоцыі і настрой, якім будзе напоўнена выступленне ў Даніі. Алёна Ланская ўручыла артысту тэрмас, каб бярог свой голас у Капенгагене.


Хіп-хоп выканаўца Сульфат прэзентаваў сваю кавер-версію на Чызкейк. А спявачка Дарыя падарыла тэлескапічны відэлец, каб есці чызкейкі ў Даніі было яшчэ смачней. І ўжо хутка, праз паўтара тыдня, беларуская дэлегацыя адправіцца ў Капенгаген для падрыхтоўкі да конкурсу. Першыя рэпетыцыі ў канцы красавіка.


Да выхаду Тэа на сцэну Еўрабачання засталося менш за тры тыдні. 10 нумар. Другі паўфінал.