Тэа правёў хлапечнік перад ад'ездам у Данію

18 апреля 2014
Сёння ўначы ў адным з мінскіх клубаў адбыліся праводзіны беларускага ўдзельніка на Еўрабачанні. Падтрымаць артыста прыехалі Руслан Аляхно і Аляксандр Рыбак. Далёка не ўсе беларускія артысты збіраюць на сваіх канцэртах поўную залу, але Тэа гэта атрымалася. Аб'ектывы папарацы, абдымкі прыхільніц.


Што падарылі госці Тэа, ведае Яўген Перлін.

Вечарынка Тэа сабрала ў Мінску самых блізкіх яго сяброў, беларускіх селебрыці, прэсу і проста людзей, якія любяць Еўрабачанне. Гэта афіцыйныя праводзіны беларуса ў Данію, і мы пачынаем!

Гэты хлапечнік можна па праве назваць самай медыйнай вечарынкай года. Колькасць вядомых асоб на квадратны метр зашкальвала. Тэа віншавалі не толькі журналісты, але і калегі па сцэне.

Хлапечнік Тэа стаў першай вечарынкай - праводзінамі на Еўрабачанне. За 11 гадоў удзелу ў конкурсе наша краіна ўпершыню так маштабна, весела і шчыра жадае артысту годнага выступлення ў шоу.

Галоўнымі гасцямі вечарынкі сталі Аляксандр Рыбак - пераможца Еўрабачання-2009, і Руслан Аляхно, прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні 2008 года. І ва ўсіх інтэрв'ю запрошаныя госці гаварылі пра Тэа.

Беларускія зоркі шоу-бізнесу падарылі Тэа свае пазітыўныя эмоцыі і настрой, якім будзе напоўненае выступленне ў Даніі. Бо ўжо праз паўтары тыдні беларуская дэлегацыя адправіцца ў Капенгаген для падрыхтоўкі да конкурсу. Да выхаду Тэа на сцэну Еўрабачання засталося менш за тры тыдні. 10 нумар. Другі паўфінал.