Тэа рыхтуецца да другой персанальнай рэпетыцыі на сцэне

2 мая 2014

Зараз у яго графік прыкладна такі: рэпетыцыі, сустрэчы з журналістамі і зноў рэпетыцыі. Дарэчы, на нашым сайце tvr.by Тэа вядзе свой анлайн-дзённік. Там - усе яго прыгоды ў Даніі. Ну а тое, што не напіша Тэа, раскажам мы.


За тым, як нумар нашага ўдзельніка даводзяць да дасканаласці, гэтымі днямі сочыць Яўген Перлін.


Рэжысёр і стыліст Тэа прывезла ў Данію тры варыянты сцэнічных касцюмаў. Падчас першай рэпетыцыі Ціна Матулесі зразумела, што хлопцаў трэба пераапрануць. Перад заўтрашняй рэпетыцыяй унеслі апошнія карэкціроўкі.


Усё адзенне павінна добра глядзецца на фоне графікі на святлодыёдным экране.


У камандзе, акрамя Тэа, яшчэ пяць хлопцаў. Згодна з правіламі конкурсу, больш артыстаў на сцэне не можа быць. Кожнаму з іх падрыхтуюць персанальны мікрафон.


Знаёмцеся: артысты балета Тэа. Андрэй Мартынаў, 30 гадоў і Аляксандр Залескі, 32 гады. І тры бэк-вакалісты. Два з іх у кадры. Гэта Арцём Ахпаш і Юрый Селязнёў. І Дзяніс Ліс. Ён таксама будзе знаходзіцца на сцэне, але не ў цэнтры, каб не парушаць сіметрыю нумара.


Заўтра беларуская дэлегацыя зноў адправіцца ў B&W Halls, дзе пройдзе другая персанальная рэпетыцыя Тэа на сцэне, і вялікая прэс-канферэнцыя для дзвюх соцень журналістаў. Гледачы Беларусь 1 убачаць яе першымі.