Тэматычны радыёмост у дзень нараджэння Чынгіза Айтматава

12 декабря 2017

У дзень нараджэння народнага пісьменніка Кіргізскай Рэспублікі Чынгіза Айтматава Першы канал Беларускага радыё праводзіць тэматычны радыёмост.

"Творчы вечар" праходзіць у гэтыя хвіліны. У адным эфіры ля мікрафона - Мінск і Бішкек. Ганаровы госць студыі - Пасол Кыргызстана ў нашай краіне. Сярод удзельнікаў праграмы - навукоўцы і літаратурныя эксперты дзвюх краін.

Чынгіз Айтматаў - народны пісьменнік, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат трох Дзяржпрэмій Савецкага Саюза - быў вялікім сябрам беларускіх літаратурных мастадонтаў. Першая яго аповесць "Джаміля" выйшла на французскай мове ў перакладзе Луі Арагона, крыху пазней рускамоўны варыянт прынёс пісьменніку сусветную вядомасць.