Гучную навінку рэпертуара Вялікага тэатра змогуць ацаніць гледачы тэлеканала "Беларусь 3". Ужо гэтым вечарам у эфіры тэлеверсія спектакля Джакома Пучыні - "Вілісы. Фатум". Гэта першая рэжысёрская праца опернай дзівы Аксаны Волкавай. Гісторыю аб каханні і адплаце з галоўнай акадэмічнай сцэны распавядуць не толькі салісты оперы, хор, але і балетная трупа. Бутафорскае рашэнне пастаноўкі - праца ўладальніцы прэміі "Залатая маска" Этэль Іопшы. Тэлеверсію самай містычнай пастаноўкі Вялікага глядзіце ў 22:35.
Сачыце за тэматычнымі эфірамі тэлеканала "Беларусь 3" і на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі tvr.by.
Тэлеверсію спектакля "Вілісы. Фатум" пакажуць на "Беларусь 3"
12 декабря 2020













