Тэлеверсію канцэрта, прысвечанага Ігару Лучанку, глядзіце 7 кастрычніка на "Беларусь 3"

26 сентября 2018

У гэтыя хвіліны на сцэне Белдзяржфілармоніі - кульмінацыя юбілейных урачыстасцяў, прысвечаных народнаму артысту СССР і Беларусі Ігару Лучанку. У жніўні кампазітар адзначыў 80-годдзе. Ігар Міхайлавіч - унікальная асоба, якая і сёння аб'яднала пакаленні слухачоў. Гэта людзі розных узростаў, прафесій, статусаў. Прычым сам герой урачыстасці - і гэта адзіны выпадак - сёння не выйшаў на сцэну да раяля. Ён раздаваў аўтографы, прымаў кветкі проста ў ложы для гледачоў і слухаў свае шлягеры ў выкананні маладых беларускіх артыстаў. Літаральна за некалькі хвілін да канцэрта маэстра падзяліўся тым, што для яго галоўнае ў жыцці і музыцы.

У трохгадзінным канцэрце - прысвячэнні Лучанку прагучалі каля трох дзясяткаў яго мелодый. Сярод іх такія хіты, як "Мой родны кут","Жураўлі на Палессе ляцяць", "Алеся", "Вераніка". Вялікую тэлеверсію святочнага канцэрта рыхтуе Белтэлерадыёкампанія. Эфір - 7 кастрычніка на тэлеканале "Беларусь 3".