Тэлеверсію спектакля "Пер Гюнт" у HD-фармаце сёння пакажуць у эфіры "Беларусь 3". Пастаноўка з нотамі скандынаўскага фальклору стала першай прэм'ерай 88-га сезона Вялікага тэатра і дэбютам балетмайстра-пастаноўшчыка Сяргея Мікеля на галоўнай акадэмічнай пляцоўцы краіны. Для тых, хто не паспеў купіць білет і паглядзець гісторыю пра сапраўднае каханне і пошук свайго я з глядзельнай залы, актуалізаваную п'есу Ібсена на культавую музыку Грыга тэлеканал пакажа праз аб'ектывы 7 камер. Навінку рэпертуарнай афішы Вялікага глядзіце ўжо ў 13:45.
Наступная сустрэча гледачоў з балетам "Пер Гюнт" прызначана на кастрычнік. Сёння ў афішы Вялікага тэатра спектакль-прысвячэнне мастаку Яўгену Лысіку "Спартак" у харэаграфічнай пастаноўцы народнага артыста Беларусі Валянціна Елізар’ева.
Тэлеверсія спектакля "Пер Гюнт" сёння ў эфіры "Беларусь 3"
27 сентября 2020













