Тэлепрэм'еру канцэрта Таісіі Павалій пакажуць на "Беларусь 1"

26 октября 2019
Шоу "Сэрца - дом для кахання" - гэта першы сольнік выканаўцы за апошнія 6 гадоў у Маскве. Сучасная сцэнаграфія, яркія вобразы і толькі жывы гук. На сцэне Крамлёўскага палаца народная артыстка Украіны і Інгушэціі падорыць гледачам двухгадзінную праграму. Апроч галоўных хітоў, Таісія Павалій праспявае дуэтам са Стасам Міхайлавым і Мікалаем Баскавым. Канцэрт на першай кнопцы ўжо сёння ў 17:50. 

Творчасць Таісіі Павалій цесна звязана з віцебскім гледачом. Бо першую папулярнасць артыстка атрымала пасля Гран-пры на І Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар". Спявачка часта гастралюе па Беларусі, а сёлета стала ўдзельніцай рэспубліканскага свята "Александрыя збірае сяброў".