Тэлеканал "Беларусь 3" працягвае прысвячаць эфіры дзеячам культуры

27 мая 2020
Тэлеканал "Беларусь 3" працягвае прысвячаць эфіры дзеячам культуры. Ужо ў 10:10 гледачоў чакае праграма "Беларусь як песня" з удзелам эстраднай дзівы Тамары Раеўскай. Сёння заслужанай артыстцы Беларусі спаўняецца 80. Яе голасам гучаць песні Глебава, Лучанка і Зарыцкага.
У гэтую нядзелю ў 13:30 у праекце "Майстры і куміры" сацыякультурны тэлеканал павіншуе оперную прыму Наталлю Рудневу. Народная артыстка Беларусі сёння таксама адзначае дзень нараджэння. Уладальніца рэдкага голасу кантральта праслужыла Вялікаму тэатру Беларусі больш чым 40 гадоў. Не толькі выступала на сцэне, але і падрыхтавала новае пакаленне оперных выканаўцаў на базе тэатра.