Тэлеканал "Беларусь 3" прысвячае тэматычны эфір народнай артыстке Беларусі Валянціне Гаявой

22 июля 2019

Сёння дзень нараджэння ў легенды беларускай харэаграфіі. Валянціне Гаявой - 83. Мастацкі кіраўнік ансамбля "Харошкі" ў дуэце з мужам, балетмайстрам Мікалаем Дудчанкам узнавіла беларускія шляхецкія танцы. Сёння яны вядомыя далёка за межамі краіны, апладысментамі іх узнагародзіла і Маргарэт Тэтчэр. 

Тэлеканал "Беларусь 3" прысвячае эфірны час народнай артыстцы Беларусі. У 14:55 на трэцяй кнопцы медыяхолдынга - выпуск праекта "Майстры і кумiры" з удзелам Гаявой, адразу пасля - канцэрт ансамбля "Харошкі". Бліжэй да паўночы, у 22:45, сацыякультурны канал пакажа новую канцэртную праграму харэаграфічнага калектыву.