Тэлеканал Беларусь 2 адкрывае новы сезон

5 сентября 2014

Вядучымі праекта Тэлераніца стануць вядомыя блізняты - сёстры Груздзевы і браты Насыравы. Эфірныя пары сёння паказалі сябе ў новым амплуа на прэзентацыі праектаў, што прайшла ў Белтэлерадыёкампаніі. Змяненні закрануць і іншыя тэлепраекты. Напрыклад, ток-шоу Перазагрузка займела новую студыю, а перадача Рэпарцёр падрыхтавала рэпартажы пра дзіўныя лёсы беларусаў. У эфіры Беларусь 2 з'явяцца і новыя праграмы.


Наталля Марынава, дырэктар дырэкцыі тэлеканала Беларусь 2: Гэта лепшыя сіткомы: Інтэрны, з 15 верасня пачынаецца Фізрук. Не прапусціце. Гэта сітком, які ўжо разабралі на цытаты. Зразумела, акрамя паказу, мы як аўтары праектаў, як журналісты пазіцыянуем сябе і з гэтага боку. З'явяцца некалькі праектаў уласнай вытворчасці, якія будзе сапраўды цікава паглядзець.


У новым сезоне на тэлеканале Беларусь 2 гледачы ўбачаць не толькі забаўны блок, але і па-ранейшаму спартыўныя трансляцыі, навіны і аналітыку ключавых матчаў і найважнейшых спаборніцтваў.