Тэкстыльную выставу "Мільфлёр" студэнтаў Акадэміі мастацтваў прымеркавалі да 75-годдзя ВНУ

13 мая 2020
Навучэнцы Беларускай акадэміі мастацтваў прэзентуюць свае падыходы да эксперыментальнага тэкстылю. Сярод праектаў - габелены, узоры на тканіне, касцюмы… Экспазіцыю прымеркавалі да 75-годдзя ВНУ. 

Эмоцыямі і задумкамі аўтары падзяліліся з нашым карэспандэнтам Ларысай Гулякевіч.

Выставачны праект уключае больш за 80 плоскасных і аб'ёмна-прасторавых тэкстыльных твораў.

Мille-fleurs - "тысяча кветак" - так называлі асаблівы від заходнееўрапейскіх шпалераў з кветкавым арнаментам у 15-16 стагоддзях. Аўтары ж гэтага крэатыўнага праекта - сучасныя майстры: як студэнты, так і выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў.

Заданне для сумеснага праекта "Спадчына" - не з лёгкіх. Пяцікурснікам трэба было абраць мастацкія вобразы беларускай культуры. 

Адна з умоў праекта - не толькі раскрыць вобраз славутых герояў, але выкарыстаць матэрыялы другаснай перапрацоўкі - так званы "Трэш - арт" - папулярны у сучасным мастацтве.

Каб зрабіць касцюм для Барбары Радзівіл, Ілона натхнілася сваімі дзіцячымі эмоцыямі і ўспамінамі, а маленькія цацкі збірала па ўсім Мінску.

Кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма акадэміі - даўні сябар арт-галерэі "Высокае месца". Сёлетняя выстава - не толькі справаздачная - з дыпломнымі і курсавымі творамі.  Уся экспазіцыя прысвечана 75-годдзю альма-матэр маладых аўтараў.