Тэатральны тыдзень Беларусі - дзень трэці

26 ноября 2014
Сёння ў марафон за галоўныя ўзнагароды Мельпамены ўступяць дзве беларускія трупы. Дзяржаўны тэатр лялек на сваёй пляцоўцы пакажа Ладдзю роспачы паводле Караткевіча. А Брэсцкі тэатр імя Ленінскага камсамола на сцэне Купалаўскага дасць спектакль Над прорвай у жыце Сэлінджэра.

Вадзім Салееў, член журы Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі: Кожны член журы для сябе адзначае, але мы дамовіліся, што пакуль не прагледзім большую частку спектакляў, не можам выносіць рашэнне. Мы збіраемся ў суботу, тады вырашым не толькі лепшы спектакль, але і лепшую рэжысуру, лепшага акцёра.

Нагадаем, пераможцаў Трэцяй нацыянальнай тэатральнай прэміі ў 21 намінацыі назавуць са сцэны Купалаўскага тэатра ў нядзелю. Ацэньваюць пастаноўкі тры профільныя журы - тэатра драмы, лялек і музычнага.