Тэатр-студыя кінаакцёра дае прэм’еру "Жанчыны без меж"

18 декабря 2019
Афіша Тэатра-студыі кінаакцёра папоўнілася новай камедыяй. П'еса культавага савецкага драматурга Юрыя Палякова пра жанчын і не толькі  да Дня беларускага кіно. Прэм’ера  сёння і заўтра, а з перадпаказу вярнулася наш культурны аглядальнік Ларыса Гулякевіч.

"Жанчыны без меж" - новая камедыя ў Тэатры кінаакцёра паводле п'есы знакамітага савецкага пісьменніка і драматурга Юрыя Палякова. Невыпадкова прэм'ера прымеркавана да Дня беларускага кіно. Амаль за стагоддзе студыя "Беларусьфільм" называлася па-рознаму. У снежні 1924 было створана Упраўленне па  справах  кіно. Афіцыйную ж назву "Беларусьфільм" арганізацыя атрымала толькі пасля вайны,  у 1946. А Тэатр кінаакцёра, створаны ў 1980 з акцёрскага штаба кінастудыі,  заўсёды быў творчай базай для артыстаў, своеасаблівай трэнінгавай пляцоўкай.

Паўгода Тэатр-студыя кінаакцёра працуе ў адноўленым будынку на Машэрава, 33. У п'есе "Жанчыны без меж"  не толькі жаночыя гісторыі. Гэта жыццёвыя сітуацыі пра каханне, адзіноту і надзеяю на шчасце з філасофска-гумарыстычным поглядам стваральнікаў спектакля. Музычна афарбаваў п'есу кампазітар Леанід Шырын. Шырокую вядомасць аўтару п'есы, пісьменніку, драматургу і паэту, які доўгі час узначальваў "Литературную газету", Юрыю Палякову прынеслі аповесці "Сто дзён да загада" і "НЗ раённага маштабу", напісаныя ў пачатку 80-х. Значная частка яго твораў была экранізавана. Чакаецца, што савецкі драматург прыедзе ў Мінск на адну з прэм'ер сваёй п'есы.