Тэатр оперы і балета пяты раз ладзіць дзень адчыненых дзвярэй

24 мая 2019

Тэатр оперы і балета перад сваім днём нараджэння сабраў гасцей. Вось ужо пяты раз Вялікі ладзіць дзень адчыненых дзвярэй. На свята гледачоў склікалі фанфарамі! Пад уладай гасцей сёння была не толькі парадная частка тэатра і галоўная сцэна, але і ўсё закуліссе. Госці рабілі сэлфі ў дэкарацыях аншлагавых пастановак, вывучалі тонкасці грыму.