Тэатр оперы і балета адкрывае 87-ы сезон сусветнай прэм'ерай

15 Верасня 2019

Вялікі паднімае заслону. Тэатр оперы і балета адкрывае 87-ы сезон сусветнай прэм'ерай.

Сёння вечарам на галоўнай акадэмічнай сцэне краіны пакажуць оперу Аляксандра Барадзіна  "Князь Ігар". Для Вялікага гэта ўжо шосты зварот да творчасці майстра. З чатырох дзей  оперу ўціснулі да дзвюх. Прэм'ерны спектакль - рэжысёрская праца Галіны Галкоўскай і мастака-пастаноўшчыка  Вячаслава Окунева. У спектаклі прагучаць фрагменты партытур Барадзіна, якія да гэтага не выконваліся ні на адной сцэне. Мінская пастаноўка не проста папоўніць рускую частку рэпертуара Вялікага, спектакль абяцае стаць адным з самых маштабных. Так, у адным з эпізодаў оперы "Палавецкія танцы" на сцэну адначасова выйдуць 140 артыстаў: хор, балет і, вядома, вакалісты.

Убачыць сусветную прэм'еру можна не толькі ў глядзельнай зале Вялікага тэатра, але і на экране тэлевізара. Запіс прэм'ернага спектакля ажыццявіць "Беларусь 3". У эфіры "Князь Ігар" ужо 21 верасня.