Тэатр імя М. Горкага выходзіць з каранціну. Гэтым вечарам дадуць "Пане Коханку"

11 ноября 2020

Сёння Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Горкага ўпершыню прыме гледачоў пасля вымушанага перапынку. Трупа сыходзіла на каранцін па прычыне складанай эпідсітуацыі ў калектыве. Гэтым вечарам дадуць адзін з самых вядомых спектакляў у сваім рэпертуары "Пане Коханку". Зараз калектыў працуе на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў, бо родныя падмосткі на рамонце. Усяго ў калектыву запланавана на лістапад 9 спектакляў. Таксама вядзецца падрыхтоўка прэм'еры - рэжысёр Валянціна Еранькова ставіць "Трамвай "Жаданне" паводле п'есы Уільямса.