Спявачка свету адкрыла Мінскі міжнародны Калядны оперны форум

16 декабря 2017

Уладальніца прэстыжнай узнагароды конкурсу “Бі-Бі-Сі” ў Кардыфе Надзея Кучар напярэдадні выканала партыю Царыцы ночы ў спектаклі "Чароўная флейта". Вялікі тэатр Беларусі вось ужо 8-мы раз збірае міжнародны оперны бамонд напярэдадні навагодніх урачыстасцяў. Сёлета геаграфія вакальнага форуму - 27 краін. Праграма насычаная. У прэм'ерных спектаклях "Травіята" і "Сельскі гонар" праспяваюць замежныя запрошаныя зоркі. Таксама сваю версію оперы "Кармэн" прадставяць артысты Падляскай оперы і філармоніі. Апагеем свята музыкі стане гала-канцэрт.

Традыцыйна ў рамках опернага форуму ў Вялікім тэатры Беларусі праходзіць конкурс маладых вакалістаў. У ім сапернічаюць 111 канкурсантаў з 16-ці краін. Трыумфатараў чакаюць грашовыя прэміі і запрашэнні на вядучыя тэатральныя падмосткі свету.