У Мінску вырашылася галоўная тэатральная інтрыга сезона

21 декабря 2018

У гэтыя хвіліны на сцэне Купалаўскага ўшаноўваюць трыумфатараў 5-й Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Рэкардсменам па колькасці ўзнагарод застаецца Мінск. Лепшая жаночая роля за Юльянай Міхневіч, мужчынская - у Віктара Манаева. Лідарам у намінацыі тэатра драмы стаў "Рэвізор". Праца Мікалая Пінігіна зрабіла мастацкага кіраўніка Купалаўскага ўладальнікам статуэткі "За лепшую рэжысуру". Бронзавы журавель дастаўся оперы Джакама Пучыні "Багема" Вялікага тэатра Беларусі. А вось лепшым эксперыментальным спектаклем, які ўпершыню выбіралі ў рамках форуму, стаў "Бетон". Візуальная паэзія - ад Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Дарэчы, апроч прызнання лаўрэатаў чакае і грашовая ўзнагарода.

Цырымонію ўзнагароджання 5-га рэспубліканскага форуму змогуць убачыць і тэлегледачы. Нагадаем, што развязку тэатральнай інтрыгі пакажа "Беларусь 3". Тэлеверсія фінальнага канцэрта Нацыянальнай тэатральнай прэміі - у эфіры заўтра.