"Таймс оф Індыя" склала ТОП-8 турыстычных месцаў Беларусі

3 февраля 2015

Дзеля чаго варта ехаць у Беларусь за некалькі тысяч кіламетраў. ТОП-8 турыстычных месцаў нашай краіны склала самая рэйтынгавая англамоўная газета Індыі - "Таймс оф Індыя". Такім чынам, на думку рэдакцыі, турыстам з Нью-Дэлі будзе цікава паглядзець на Кастрычніцкую плошчу і праспект Незалежнасці з яго пасляваеннай забудовай у стылі "сталінскі ампір". Раяць прагуляцца па парку Горкага, схадзіць на экскурсію ў Мастацкі музей і Музей Вялікай Айчыннай вайны. Далей ідзе Белавежская пушча і "Летні амфітэатр" "Славянскага базара" ў Віцебску. І, мабыць, самым незвычайным турыстычным месцам у рэйтынгу стаў дом, у якім жыў меркаваны забойца 35 прэзідэнта ЗША Джона Кенедзі Лі Харві Освальд.