Таццяна Усцінава дала інтэрв'ю камандзе АТН у суботняй "Панараме"

9 февраля 2020
Напярэдадні з аматарамі дэтэктыўных раманаў сустрэлася Таццяна Усцінава. Сёння яна ўваходзіць у топ-5 папулярных пісьменнікаў Расіі. Усцінава пабывала ў гасцях суботняй "Панарамы" і распавяла, ці патрэбен чат-бот, каб ствараць раманы, ці рэальна знайсці ў Беларусі зачэпкі для новага дэтэктыва і ў чым плюсы кніжнай выставы для пісьменніка.

Афіцыйная цырымонія закрыцця Міжнароднай кніжнай выставы з уручэннем дыпломаў запланаваная сёння на 16 гадзін. Нагадаем, сёлета ў форуме прынялі ўдзел 30 краін. Кірмаш наведалі парадку 60 тысяч гледачоў.