Танцы да ўпаду. Адкрыты Кубак свету па брэйк-дансу

18 марта 2018

Сапраўды, усё вялікае пачынаецца з малога. І вось яшчэ адзін прыклад. Калісьці гэта было толькі культурай вулічнага руху, а зараз яна прадстаўленая на самых буйных сусветных пляцоўках. Дзеля Кубка свету па брэйк-дансу ў "Мінск-Арэне" растапілі лёд. У беларускую сталіцу з'ехаліся наймацнейшыя танцоўшчыкі з усёй планеты.

Тут няма дыскусій, як сабраць трыбуны і як прывесці дзяцей у секцыі. Пра брэйк-данс здымаюць мастацкія фільмы ў Галівудзе, і нават дзеці разважаюць аб сваім захапленні, як дарослыя. Гэтая моладзевая культура здзейсніла дзіўны рывок у нашай краіне за тры дзясяткі гадоў - прыкладна столькі на беларускіх вуліцах танцуюць брэйк. Чым ён так захапляе, даведаўся Андрэй Казлоў і нават сам паспрабаваў сябе ў батле. Як гэта было - глядзіце прама зараз (відэа).