Танцуючыя правізары сталі трыумфатарамі народнага шоу талентаў "Я магу!"

1 мая 2015

За віцебскі танцавальны калектыў тэлегледачы аддалі больш як 30 тысяч галасоў. Усяго ж у тэлефонным галасаванні паўдзельнічалі 120 тысяч беларусаў. Фінал нашумелага тэлепраекта праходзіў у прамым эфіры - 4-гадзінны марафон паказалі тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Калектыў, які складаецца ў асноўным з дзяўчат-медыкаў, усе яны вучацца ў Віцебскім медыцынскім універсітэце, сабраў вакол сябе былы студэнт гэтай навучальнай установы. На фінальным канцэрце ён таксама танцаваў у нумары. Імя пераможца тэлепраекта стала вядома пасля паўночы. Трыумфатара абвясціў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марат Маркаў. У якасці суперпрыза віцебскаму калектыву дастаўся аўтамабіль Geely і буйны грашовы прыз.