Сюррэалістычныя творы Рэнэ Магрыта ў Мінску

24 июня 2020
Сустрэцца з сюррэалістычным светам бельгійскага мастака Рэнэ Магрыта  можна у адной са сталічных мастацкіх галерэй. Пяць дзясяткаў унікальных каляровых літаграфій майстра прапанаваныя ў новай экспазіцыі. Карціны-рэбусы: трубка, якая такой не з'яўляецца, начная вуліца пад ясным дзённым небам і загадкавы мужчына ў капелюшы-кацялку. Гэтыя вобразы сталі знакавай з'явай у культуры 20-га стагоддзя. Магрыт  мяняе сутнасць прадметаў, прымушае лятаць камяні, спыняе час.

Паводле традыцыі галерэі  зададзеную тэму раскрываюць і беларускія мастакі. У сугучнасці з мастацтвам Рэнэ Магрыта тут прапанаваныя працы амаль 20 айчынных аўтараў - як вядомых, так і пачынаючых.