Свой аўтарскі стыль пейзажа прадэманстраваў Павел Масленікаў

14 марта 2018

Прыродныя ландшафты ў каляровых фарбах. Свой аўтарскі стыль пейзажа прадэманстраваў Павел Масленікаў - прадстаўнік вядомай дынастыі беларускіх мастакоў. На яго палотнах застывае зіма, а хвалі быццам зараз апырскаюць, настолькі рэалістычныя сюжэты. Сярод любімых - лагойскія горы, краявіды на Бярэзіне. Прычым піша не толькі беларускія мясціны, алеем занатоваўе ўзбярэжжа Харватыі і Чарнагорыі.

Пейзажам маладога Масленікава можна натхніцца ў сталічнай мастацкай галерэі "БелАрт" да канца тыдня. Там экспануюцца амаль тры дзясяткі палотнаў.