Парыж без турыстычнага ажыятажу можна ўбачыць на фотавыставе ў галерэі Савіцкага

22 марта 2018

Своеасаблівы погляд на Парыж аўтара Леа Ціма дэманструецца на фотавыставе, што адкрылася ў мастацкай галерэі Савіцкага. У экспазіцыі больш за 40 работ, прасякнутых асабістым стаўленнем да Парыжа. Горад без турыстычнага ажыятажу, праменад па вуліцах і мясцовыя славутасці - у аб'ектыве французскага мастака, выхадца з Беларусі, які зараз жыве ў Мюнхене. Тое, што мастак Леа Цім не паспявае намаляваць пэндзлем, ахоплівае аб'ектывам фотаапарата, куды трапляюць гарадскія пейзажы, архітэктура, прырода, імгненні жыцця.

Аднак на адкрыццё выставы аўтар праекта Леа Цім або Леанід Цімафееў прыехаць не змог. Ён працуе інжынерам-канструктарам у Германіі. А жывапісам і фатаграфіяй займаецца ў вольны час.