Свабоднае піяніна паставілі ў Нацыянальным гістарычным музеі

18 августа 2016

Да канца жніўня меламаны змогуць тут выканаць любімы твор. Інструмент размешчаны ў самай вялікай зале музея сярод паўсотні работ беларускіх фатографаў. Такую прастору выбралі невыпадкова - акустыка лепш. У якасці бонуса для тых, хто рызыкнуў сесці за клавішы, - два білеты на наведванне любой экспазіцыі музея.

Акцыя пройдзе да 1 верасня - у Дзень ведаў сябе змогуць праявіць навучэнцы музычных каледжаў.