Свабоднае фартэпіяна вандруе па розных пляцоўках Мінска

10 мая 2018

Джаз, класіка і аўтарскія мелодыі. Сыграць на фартэпіяна і падзяліцца сваёй творчасцю цяпер можна ў розных кутках сталіцы і Мінскай вобласці. Свабоднае акустычнае фартэпіяна спыняецца на розных пляцоўках. Музычны вечар ладзілі і на беразе Мінскага мора.

Яшчэ адзін інструмент усталявалі на тэрыторыі Верхняга горада ў рамках музычнага праекта «Пешаходка». Паслухаць прафесійных музыкантаў, а таксама памузыцыраваць самому можна будзе да восені.