"Святло фрэсак Дзіянісія" можна ўбачыць у Гомелі

3 октября 2017

На выставе паказаныя каля ста работ маскоўскага фотамастака Юрыя Холдзіна. Яму спатрэбілася амаль 12 гадоў, каб сфатаграфаваць усе фрэскі. Здымкі праходзілі ў саборы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы Ферапонтавага манастыра ў Валагодскай вобласці. Храм, занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, быў распісаны старажытнарускім іканапісцам Дзіянісіем і яго сынамі ў 1502 годзе. Гэта адзіны роспіс, які захаваўся да нашага часу. Экспазіцыя будзе працаваць у Гомелі да 7 лістапада.