Свярдлоўскі тэатр шукае ката-акцёра

28 августа 2015

Учора два дзясяткі вусатых і хвастатых кандыдатаў прабаваліся на галоўную ролю касмічнага мюзіклу "Кошка". Расійская тэатральная трупа прыехала ў Мінск на месяц з вялікімі гастролямі. Свярдлоўскі тэатр музкамедыі з'яўляецца шматразовым уладальнікам прэміі "Залатая маска". У Мінску тэатр пакажа 10 спектакляў.

Асноўныя патрабаванні да прэтэндэнтаў на ролю - абаяльнасць і зычлівасць. Здымкі кандыдатаў ужо адправілі ў Екацерынбург, дзе вядучымі акцёрамі тэатра будуць вылучаныя 5 пераможцаў, якія і стануць выканаўцамі галоўных роляў.