Сувеніры ручной работы з горада майстроў "Славянскага базару" разлятаюцца па ўсім свеце

15 июля 2019

Сёлета свае работы прапаноўваюць каля паўтысячы ўмельцаў з Беларусі і іншых краін. Падчас майстар-класаў у горадзе майстроў можна асвоіць асновы ганчарнай справы або паспрабаваць сябе ў бісерапляценні. Таксама на адкрытай пляцоўцы праходзяць конкурсы сярод саміх народных умельцаў. Да прыкладу, па вырабе традыцыйнай свістулькі. 

У горадзе майстроў выстаўляюцца работы, выкананыя ў самых разнастайных тэхніках. Асаблівым попытам карыстаюцца творы з сімвалам "Славянскага базару" - валошкай.