Лёс духоўнага фарпоста Брэсцкай крэпасці

8 Верасня 2019

Белы сабор Брэсцкай крэпасці. Свята-Мікалаеўскі гарнізонны храм. Пра храм і яго лёс Алена Борматава

Яго заклалі ў цэнтры цытадэлі на месцы манастырскага комплексу аўгусцінцаў.

Па сутнасці, сама крэпасць узнікла на падмурках старажытнага Брэста. Дзеля фарпоста горад перанеслі ў іншае месца. Вышыня храма не павінна перасягаць іншыя будынкі крэпасці. Бяспека вышэй за ўсё. Архітэктар Давід Грым,  аўтар царквы святой Марыі ў Віфлееме,   стварыў у Брэсце адзін з самых велічных гарнізонных сабораў Еўропы. Яго будавалі з вогнетрывалай цэглы, з якой узводзілі саму крэпасць. Для аблягчэння канструкцыі ў купал устаўлялі порыстую цэглу. Гэта паляпшала акустыку, што вельмі важна пры набажэнствах. 

У гады Першай сусветнай тут па чарзе служылі лютэране і католікі.

А пасля заключэння Брэсцкага міру царкву пераабсталявалі ў касцёл. Але вельмі тактоўна аднесліся да святыні. Царкву  быццам змясцілі ва ўнутр касцёла. Толькі роспісы затынкавалі. У савецкі час культавы будынак стаў армейскім клубам, дзе круцілі кіно і праводзілі патрыятычныя акцыі. 

У чэрвені 1941 гэта важны стратэгічны аб'ект абароны, з вышыні якога бачная ўся цытадэль. Будынак неаднаразова пераходзіў з рук у рукі. Яго захоплівалі салдаты вермахта, затым адваёўвалі чырвонаармейцы. У жніўні 1941 храм наведвалі Гітлер і Мусаліні, яны асабіста глядзелі крэпасць, на ўзяцце якой адводзілася некалькі гадзін, а штурм расцягнуўся на месяц. 

У жніўні 1941 храм наведвалі Гітлер і Мусаліні 

У месцы, дзе калісьці гучалі малітвы, ішлі жорсткія баі і рваліся снарады. Храм быў прабіты кулямі, асколкамі гранат і бомб. Пры рэстаўрацыі сабора абпаленую цэглу са слядамі асколкаў не прыбіралі. 

Пры аднаўленні храма былі знойдзены астанкі некалькіх абаронцаў цытадэлі, іх перапахавалі. У памяць аб тых, хто абараняўся тут у чэрвені 1941, у былых падвальных памяшканнях гарнізоннага храма адкрылі яшчэ адну прыбудову, асвяцілі ў гонар Іаана Воіна.

Гэта адзіны ў Беларусі храм, прысвечаны абаронцам Брэсцкай крэпасці.

На жаль, сёння вядомыя імёны толькі траціны з іх. Многія і сёння, амаль праз 80 гадоў, лічацца прапаўшымі без весткі. Але малітва ў храме гучыць аб кожным з іх.