Студэнты Акадэміі мастацтваў падрыхтавалі выставу "Гіпер-сувязі"

22 февраля 2018

Гэта ткацтва ў новым фармаце. Паўсотні твораў, сярод якіх паліпціхі з воўны, габелены, аплікацыі і сукенкі. Усе праекты створаныя ўручную, прычым выключна з натуральных матэрыялаў. Такая экспазіцыя - своеасаблівы эксперымент, трансфармацыя мастацкага тэкстылю.

У дзень адкрыцця экспазіцыі аўтары правялі майстар-класы для наведвальнікаў. З нітак і шоўку на габеленавай раме стваралі кухонныя прылады.