Сцэна дзіцячага "Еўрабачання-2018" у "Мінск-Арэне" гатовая

14 ноября 2018

За гэтай маштабнай будоўляй мы сачылі дзень за днём. І зараз з упэўненасцю можам сказаць: "Сцэна дзіцячага "Еўрабачання" гатовая". Сёння на галоўнай пляцоўцы конкурсу ў "Мінск-Арэне" адбыўся першы прагон са статыстамі. Тэхнічнымі дублёрамі артыстаў, якія прыедуць у канцы гэтага тыдня. 

Сцэна дзіцячага Еўрабачання

Нагадаем, сёлета ў Мінску збяруцца 20 краін-удзельніц. Гэтая рэкордная колькасць за ўсю гісторыю міжнароднага песеннага форуму. Вялікі не толькі склад дэлегацый, але і параметры падмосткаў тэлешоу. Праект з касмічным размахам першай убачыла Ніна Мажэйка.

Першыя касманаўты ў адкрытым космасе дзіцячага "Еўрабачання" - гэта статысты. Тэхнічныя дублёры канкурсантаў. У іх адсутнасць менавіта па гэтых артыстах выстаўляюць усе неабходныя настройкі.

Сцэна дзіцячага Еўрабачання

І раскадроўку. 44 на 60 метраў - гэта параметры ядра галоўнай пляцоўкі конкурсу. Канструкцыя, уключаючы ўсе тэхнічныя пляцоўкі: подыумы, грын-рум і адразу дзве сцэны заняла ўсю гэтую прастору. Аўтар праекта - наш чалавек - мастак-пастаноўшчык Белтэлерадыёкампаніі. Галіна Гоманава. З яе працай тэлегледачы ўжо знаёмыя па нацыянальных адборах.

Сцэна дзіцячага Еўрабачання

Касмічныя аб'ёмы ахопяць 15 камер. Кожны план вывераны да секунды. Не верыце, глядзіце самі!

За сцэнарыем здымкі сочыць рэжысёр трансляцыі Марэк Міл. З ПТС - перасовачнай тэлевізійнай станцыі. Яна прыехала са Швецыі спецыяльна для конкурсу ў Мінску. Але запускаць эмоцыі конкурсу будзе не машына, а вопытны погляд эстонскага рэжысёра - яго вачамі тэлегледачы ўбачаць конкурс. Такі інтымны падыход да працы выстраіў і з камандай беларускіх аператараў - кожнага падпісаў пайменна.

За ўсімі крэатыўнымі рухамі, у тым ліку і камер, сочыць шоу-дырэктар конкурсу Гордан Банела. Ад яго залежыць, якім у канчатковым выніку будзе нумар.

Гордан Банела, шоу-дырэктар дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018": "Усё для іх зараз упершыню: стаяць на сцэне, працаваць на ёй. Наша задача - выбудаваць іх узаемадзеянне з усімі - аператарамі, гукарэжысёрамі, асвятляльнікамі. Таму што "Еўрабачанне" працуе як машына, і для нас важна зрабіць так, каб усе дэталі былі адладжаныя".

Больш за 1000 асвятляльных прыбораў, і гэта не лічачы тых, што ўсталяваныя на трыбунах. Для кожнага нумара свой сцэнарый. Гэтым дзіцячае "Еўрабачанне" ні ў чым не саступае даросламу. Святло на гэтым конкурсе - гэта наогул асобная тэма. Свяціць будуць шмат - па справе. Як раз гэтым і будзе здзіўляць Мінск.

Сцэна дзіцячага Еўрабачання

Складаны тэлевізійны пазл сабраць няпроста. Але магчыма. У каманды дзіцячага "Еўрабачання" ёсць яшчэ некалькі дзён перад прыездам канкурсантаў. Першая рэпетыцыя з артыстамі пройдзе 20 лістапада.