Стрыт-арт-кампазіцыя ад мастакоў Беларусі і Сербіі з'явіцца ў Мінску

9 октября 2019
Новая арт-кампазіцыя ў Мінску! На фасадах трох жылых дамоў у Фрунзенскім раёне з'явіцца трыпціх з аўтарскіх работ беларускіх і замежных мастакоў-манументалістаў. Праз творчасць яны падзеляцца уяўленнем і поглядамі на сучасную Беларусь. Першы мурал амаль гатовы, над ім працуе вядомы сербскі мастак Artez. Гэта выява маладой гараджанкі, і яе вобраз рэальны. Аўтар убачыў дзяўчыну на адной з цэнтральных гарадскіх вуліц.

Над другім муралам працуе беларускі мастак Яўген Сасюра. Імя трэцяга аўтара арганізатары пакуль трымаюць у сакрэце. Вядома, што ён прыедзе з-за мяжы. І пачне працаваць пазней.