Стратэгіі выжывання нацыянальнага кінематографа абмяркоўваюць сёння на канферэнцыі ў Мінску

12 декабря 2019
Востры дыялог аб стратэгіях выжывання нацыянальнага кінематографа сёння ў залах Акадэміі навук і "Беларусьфільма". Навукова-практычная канферэнцыя да 95-годдзя беларускага кінематографа сёння працягнецца. На пленарным пасяджэнні і круглым стале выступяць мастацтвазнаўцы і рэжысёры не толькі з Беларусі. Госці пачуюць меркаванне і спецыялістаў Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі, Расійскага інстытута гісторыі мастацтваў і цэнтральнага Музея кіно Масквы. Усяго  больш як пяць гадзін дыскусій аб кінематаграфічных праблемах і перспектывах прасоўвання стужак.

17 снежня пройдзе Дзень беларускага кіно. Да гэтай даты "Беларусьфільм" правядзе закрыты паказ нацыянальнага праекта "Купала".