"Краіна спартыўная і крэатыўная" - пад такім дэвізам праходзіць 28-мы "Млын моды"

16 мая 2019

У Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе сёлета ўдзельнічаюць  66 беларускіх калекцый, 150 мадэляў розных узростаў, каманда стылістаў і фатографаў. У намінацыі "Школа моды"  свае крэатыўныя задумкі дэманструюць дызайнеры-пачаткоўцы адзення, а ў намінацыі «Майстар моды» - спецыялісты, якія паспелі ўжо заваяваць аўтарытэт.

Міжнароднае журы ў гэтым годзе прадстаўляюць топавыя прадстаўнікі фэшн-індустрыі і навучальных устаноў з Сербіі, Кітая, Украіны, Расіі, Беларусі. Значная ўвага надаецца і інтэрнацыянальным майстар-класам сярод дызайнераў.

Увечары на гала-паказе - дэманстрацыя лепшых беларускіх калекцый-пераможцаў, а таксама гасцявыя калекцыі з Кракава, Рыгі, Шанхая, Бялграда, Кіева, Масквы і іншых гарадоў-партнёраў.