Сталіца сустрэла зорную дэлегацыю дзіцячага "Еўрабачання-2019"

25 ноября 2019
Сёлета за Беларусь спявала Ліза Міснікова. Цім "Попельны"  прызямлілася ў мінскім аэрапорце літаральна гадзіну назад. Як сапраўдных трыумфатараў  прыхільнікі сустракалі еўравізійную каманду  гучнымі апладысментамі, прывітаннямі  і плакатамі. На працягу дзіцячага еўратыдня Лізу Міснікову  суправаджала і дзялілася аператыўнымі навінамі здымачная група Агенцтва тэленавін.

Нагадаем, што па выніках конкурсу ў скарбонцы беларускі апынулася 92 балы. Ліза Міснікова стала 11-й у еўравізійнай табліцы. Дзясятку наша вакалістка атрымала ад Італіі. Перамога конкурсу вось ужо  другі раз за Польшчай. Вікі Габар стала лепшай па версіі тэлегледачоў і журы.