Сталіца сёлетняга Дня беларускага пісьменства - Заслаўе

6 сентября 2014
Дзень беларускага пісьменства заняў ганаровае месца сярод найважнейшых падзей культурнага жыцця Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям урачыстых мерапрыемстваў у старажытным горадзе Заслаўі. Сёлета агульнанацыянальнае свята духоўнасці і роднага слова ўпершыню падоўжыцца 2 дні, а адкрыццё адбудзецца ўжо гэтым вечарам. Гасцей чакае займальная праграма.

Наталля Кузміцкая больш падрабязна.

Праз 14 год горад Рагнеды зноў літаратурная сталіца гэта года. Дзень беларускага пісьменства зноў сустракае Заслаўе. Дарэчы, першы раз у гісторыі гэтае агульнанацыянальнае духоўнае свята будуць адзначаць на працягу двух дзён.

Афіцыйнае адкрыццё запланавана на вечар. Але старт літаратурнага фэста быў дадзены яшчэ раніцай, падчас Заслаўскіх чытанняў. И гэта невыпадкова, бо менавіта ў гэтым старажытным горадзе захавалася шмат літаратурных помнікаў.

Тое, што свята ў горадзе, бачна паўсюль. Горад літаральна падзелены на тэматычныя пляцоўкі. На цэнтральнай плошчы сапраўдны фестываль кнігі і прэсы з прэзентацыяй адноўленых старажытных выданняў і станкоў, на якіх яны друкаваліся.

У дзіцячым парку для самых маленькіх смачны пернікавы кірмаш і батлейка.
Дні пісьменства ў Заслаўі не толькі цікавае свята для гасцей літаратурнага форуму, але і падарунак жыхарам горада.

Каб сустрэць свята роднага слова, тут прыбралі кожную вуліцу.

Новы выгляд атрымалі не толькі сацыяльныя, але і гістарычныя аб'екты. Спаса-Праабражэнская царква, на тэрыторыі якой і пачнецца галоўнае дзейства літаратурнага свята, будзе цікава не толькі сваёй гісторыяй, але новым абліччам.

Дарэчы, афіцыйнае адкрыццё адбудзецца тут у 20:30, гасцей свята чакае маляўнічы перформанс - феерверк і лазарнае шоу. Завершыцца вечар канцэртам майстроў мастацтваў.