Сталічны музей імя Янкі Купалы прапаноўвае новы інтэрактыўны фармат экскурсій

3 апреля 2018

Гукаць вясну альбо знайсці папараць-кветку. Сталічны літаратурны музей імя Янкі Купалы прапаноўвае новы – інтэрактыўны - фармат экскурсій. У гульнявой форме наведвальнікі не толькі знаёмяцца са старажытнымі вясеннімі абрадамі (зачароўваюць багіню зімы, спяваюць жаўрукам, водзяць карагоды), але і знаёмяцца з творчасцю беларускага паэта праз экспанаты падчас квеста.

А ў гэтым музеі усе экспанаты жывыя. Іх нават гладзіць дазваляецца. Ласкавых мурлыкаў 13. Прычым, кожны пры пасадзе. Напрыклад, дырэктар Пончык, як і належыць, з характарам.