Сталічны Палац дзяцей і моладзі прапануе тэматычную выставу

2 июня 2016

«Місія - тата». Сталічны Палац дзяцей і моладзі прапануе тэматычную выставу. На дакументальных постарах бацькі разам з дзецьмі адлюстраваныя падчас любімых заняткаў. Героямі праекта сталі вядомыя беларускія музыканты, бізнесмены, акцёры. Усіх іх аб'ядноўвае бацькоўства. Кожны з 12-ці фотаздымкаў суправаджае адпаведнае інтэрв'ю. Выстава - праект Фонду ААН. Над экспазіцыяй працаваў фатограф Аляксандр Ждановіч разам з жонкай - журналісткай Ганнай Трубачовай.

Падчас урачыстага адкрыцця ладзіўся майстар-клас дзіцячага тэатра і акустычны канцэрт. Наведаць выставу можна да канца тыдня.