Сталічныя танцоры прадставяць Беларусь на чэмпіянаце свету па брэйк-дансе

15 октября 2013

Сёння вечарам каманда адпраўляецца ў нямецкі Бургштайн, ну а праз 4 дні прадставіць нашу краіну на фестывалі з больш чым дваццацігадовай гісторыяй і паспрачаюцца за званне лепшага з прадстаўнікамі двух дзясяткаў краін свету.


Антаніна Станкевіч напярэдадні чэмпіянату сустрэлася з танцорамі. Яны сардэчна вітаюць адзін аднаго, быццам бы, не бачыліся шмат часу, хоць апошнія паўгода не расстаюцца ні на дзень. Трэніроўкі і яшчэ раз трэніроўкі - кожны рух, кожную танцавальную звязку адточваюць да міліметра - інакш на чэмпіянаце свету і рабіць няма чаго.


Але стаўку зрабілі не толькі на тэхнічнасць. Аднолькавы абутак, незвычайны вобраз і зусім нетыповы касцюм для танцора брэйк-данса. Здзівіць журналістаў атрымалася. На такі ж эфект разлічваюць і падчас спаборніцтваў.


Праз 4 дні здзіўляць ужо будуць міжнародную судзейскую брыгаду. Спаборніцтва лёгкім не будзе, бо спрачацца за званне лепшага прыйдзецца з двума дзясяткамі каманд з усяго сьвету. Год таму сталічныя танцоры, дарэчы, сталі сёмымі. Ну а селета збіраюцца дасягнуць лепшых вынікаў.


Хранаметраж танцавальнай праграмы - 5 хвілін і дзве секунды. За гэты час трэба паказаць з дзясятак складаных акрабатычных элементаў і некалькі сінхронных танцавальных звязак. Задача мінімум - увайсці ў шасцерку лепшых. Задача максімум - перамагчы на чэмпіянаце свету па брэйк-дансе.