Стагадовы экспанат з'явіўся ў Музеі беларускага Палесся

2 ноября 2015

Лодку-даўбёнку знайшлі выпадкова падчас купання мясцовыя жыхары. Ад небывалай засухі сёлета ўзровень вады ў Прыпяці моцна знізіўся, і паказаўся драўляны артэфакт. Лодка нагадвае індзейскую пірогу. Яе асаблівасць у тым, што зроблена судна з суцэльнага фрагмента дрэва без адзінага цвіка. Човен прызначаўся для рыбакоў. У даўжыню лодка дасягала чатыры з паловай метры.

Супрацоўнікі музея правялі даследаванні знаходкі, апрацавалі яе хімічнымі прэпаратамі, якія дазволяць захаваць драўляную структуру. Неўзабаве судна зойме месца ў сталай экспазіцыі.