Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі прызначаныя 28-мі пераможцам музычных і мастацкіх конкурсаў

29 июня 2017

Адпаведнае распараджэнне напярэдадні падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Акрамя гэтага, 10 актыўных удзельнікаў мастацка-творчых мерапрыемстваў атрымаюць матэрыяльную дапамогу. Таксама 67 прэмій прысуджаныя пераможцам міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Гранты выдзеленыя чатыром установам адукацыі для ўкаранення сучасных інтэрактыўных тэхналогій у адукацыйную, творчую і выставачную дзейнасць.