Стынг хутка зноў у Мінску

18 сентября 2017

Папулярны брытанскі спявак Стынг хутка зноў у Мінску. Да канцэрта застаецца крыху менш за тры тыдні. Беларусь увайшла ў топ сусветнага турнэ выканаўца ў падтрымку новага альбома "На рагу 57-й і 9-й". Незвычайную назву ён атрымаў дзякуючы перакрыжаванню дзвюх вуліц - міма яго артыст праходзіў штораз па дарозе ў студыю гукапісу. Гэтым разам Стынг паўстане перад публікай у рокавым амплуа.

Стынг, спявак (Вялікабрытанія): "Прывітанне, Мінск! Я з нецярпеннем чакаю сваё вяртанне ў Беларусь. З новым альбомам "На рагу 57-й і 9-й". Спадзяюся ўбачыць вас у нядзелю, 8 кастрычніка".

Стынг - камандор ордэна Брытанскай імперыі, кавалер французскага ордэна Мастацтваў і літаратуры. За сваю больш як 40-гадовую кар'еру спявак атрымаў больш за паўсотні ўзнагарод. Сярод іх 16 статуэтак Grammy, "Залаты глобус". Тройчы намінаваны на "Оскар" як кампазітар кінафільмаў.