Вершамарафон у Наваполацку

20 ноября 2016

Вершамарафон даўжынёй пяць гадзін! Больш як сто школьнікаў прадэманстравалі мастацтва дэкламацыі ў Наваполацку на традыцыйным конкурсе чытальнікаў. Яго прысвяцілі Нілу Гілевічу. Народны паэт Беларусі пайшоў з жыцця сёлета, не дажыўшы да свайго 85-годдзя. У творчым спаборніцтве ўдзельнічалі вучні сёмых - адзінаццатых класаў Наваполацка, Полацка і Полацкага раёна.

Лепшыя чытальнікі прымуць удзел у фінале. Ён пройдзе ў Мінску.