Стары Новы год у выставачнай зале

14 января 2020
Сапраўдныя традыцыйныя беларускія Каляды з казой, мядзведзем, музыкамі і каляднай зоркай - і ў адной са сталічных мастацкіх галерэй. Сустракаем стары Новы год у выставачнай зале побач з творамі геніяльнага Пабла Пікаса. Паказана графіка з прыватных еўрапейскіх калекцый, а таксама кераміка Пікаса з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Акрамя таго, у экспазіцыі маецца скульптура і кераміка сучасных беларускіх мастакоў. 

Для дапытлівых інтэлектуалаў,  якія прыйшлі ў калядных касцюмах, быў прапанаваны тэматычны квест па выставе, які прадугледжваў прызы ад арганізатараў галерэі.