Стартавалі рэгіянальныя адборы на ўдзел у міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

13 ноября 2020
Эстафету кастынгаў адкрыў Гомель. Тут на сцэну гарадскога цэнтра культуры выйшлі дзясяткі выканаўцаў у розных узроставых катэгорыях. Усе канкурсанты - з вялікім вопытам канцэртных выступленняў і перамогамі ў міжнародных і рэспубліканскіх музычных конкурсах. Па традыцыі ў іх выкананні прагучалі сусветныя хіты, а таксама песні на мовах славянскіх народаў. Вакальнае майстэрства ацэньвалі прафесійныя артысты, аранжыроўшчыкі і кампазітары. Адбор пройдуць толькі 5 чалавек. Яны і прадставяць Гомельскі рэгіён на рэспубліканскім этапе. 

Праз тыдзень эстафету кастынгаў прыме Магілёў. Завершыцца першы этап адборачных тураў 11 снежня ў Брэсцкай вобласці.